Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

давалака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да давалачыся.

давалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да давалачы.

давала́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да давалачыся.

давала́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да давалачы.

давалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце, ‑лакуць; пр. давалок, ‑лакла, ‑ло; заг. давалачы; зак., каго-што.

Разм. З цяжкасцю данесці, давезці, дацягнуць да якога‑н. месца. Давалачы лодку да ракі. □ Хлопцы хутка давалаклі.. [ваўчанё] да месца, успіхнулі на павозку. Якімовіч.

•••

Ног не давалачы — не мець сіл дайсці куды‑н. — Дадому ты такі не пойдзеш, — запярэчыў Ёська. — Ты і ног туды не давалачэш. — Яшчэ і цябе давалаку, гавары вось хутчэй пра справу ды пойдзем. Галавач.

давалачы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачэцца; ‑лачомся, ‑лачацеся, ‑лакуцца; пр. давалокся, ‑лаклася, ‑лося; заг. давалачыся; зак.

Разм. З цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога‑н. месца. Абарваны, галодны і стомлены, я з тэхнікума давалокся дахаты: у той час родны дом здаваўся адзінай крэпасцю, дзе нічога не пагражае! Карпюк. Цюлень давалокся да берага, плюхнуўся ў ваду, і толькі мы яго і бачылі. Хомчанка.

дава́льны,

У выразе: давальны склон гл. склон.

дава́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да даварыцца.

2. Зал. да даварваць.

дава́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да даварыць.

давары́цца, ‑варыцца; зак.

Канчаткова зварыцца, стаць прыгодным для спажывання. Мяса даварылася. Бульба даварылася.