Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

дабрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Станавіцца лепшым, больш добрым. Маці не адступалася ад свайго, не дабрэла, а ўгаворвала і ўгаворвала, каб я пайшоў да цёткі Лісаветы.. сёння. Сачанка.

дабудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Разм. Закончыць будаўніцтва чаго‑н. для сябе.

дабудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Закончыць будаўніцтва, давесці пабудову чаго‑н. да канца. Пабудаваць клуб. Дабудаваць мост. // Надбудаваць. У 1947 годзе палову сцен, якія не вытрымалі агню і патрэскаліся, раскідалі і дабудавалі дрэвам. «Маладосць».

дабудзі́цца, ‑буджуся, ‑будзішся, ‑будзіцца; зак.

З цяжкасцю разбудзіць, прымусіць прачнуцца каго‑н. Дабудзіцца Васілька было не так проста. Ён брыкаўся, нешта мармытаў і ўпарта не жадаў расплюшчваць вачэй. Зуб. Санлівага не дабудзішся, лянівага не дашлешся. Прыказка.

дабудо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дабудоўваць — дабудаваць.

дабудо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дабудавацца.

2. Зал. да дабудоўваць.

дабудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дабудаваць.

дабуква́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які папярэднічае заняткам з букваром, чытанню буквара. Дабукварны перыяд у навучанні грамаце.

дабыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дабыць ​1.

дабыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дабыць ​2.

дабы́так, ‑тку, м.

Разм. Дабро, пажыткі. На.. мосце грукацелі фурманкі з дабыткам і дзецьмі. Брыль.