Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дабіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дабіцца.

2. Зал. да дабіваць.

дабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дабіць.

дабіра́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да дабрацца.

дабіра́цца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да дабіраць.

дабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дабраць.

дабі́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дабіць.

дабі́цца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; ‑б’ёмся, ‑б’яцеся; зак., чаго, з дадан. сказам і без дап.

Настойлівымі намаганнямі дамагчыся чаго‑н. Дабіцца выдатных поспехаў. □ Загад адзін, адно заданне — Дабіцца працай перамог. Чарот. Чым больш уставала .. перашкод, тым больш, расло ў Сценкі ўпартае жаданне дабіцца свайго. Колас. // Распытваючы, даведацца, дапытацца аб чым‑н. ад каго‑н. Мужчыны ніяк не маглі дабіцца ад.. [жанчыны], што ж там такое магло стаць: пажар, смерць ці яшчэ якое няшчасце? Дамашэвіч. Настаўнік болей нічога не дабіўся ад Ліды. Яна ўстала з-за стала і выбегла з хаты. Колас. // Дабрацца, з цяжкасцю дайсці куды‑н., да каго‑н. — Я парадкі ведаю, я дабіўся ў адрасны стол. Чорны. У пакой канцылярыі дабіцца было цяжка. Нікановіч.

•••

Дабіцца да ручкі — тое, што і дайсці да ручкі (гл. дайсці).

дабі́ць, ‑б’ю, ‑б’еш, ‑б’е; ‑б’ём, ‑б’яце; зак., каго-што.

1. Прыкончыць, прыбіць раненага, недабітага. Дабіць падстрэленага драпежніка. // Канчаткова разграміць, знішчыць. Дабіць ворага.

2. Разбіць астатняе; разбіць канчаткова недабітае. Дабіць апошнія талеркі.

3. Скончыць біць (пра гадзіннік і пад.). Куранты дабілі дванаццаты ўдар.

4. Убіваючы, дагнаць да пэўнага месца ці да канца. Дабіць кол. // Скончыць убіванне. Дабіць апошні цвік.

5. перан. Разм. Завяршыць выкананне якой‑н. работы. Дабіць пракос.

•••

Дабіць да ручкі — давесці да развалу, прывесці ў непрыгодны стан.

дабо́р, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дабіраць — дабраць.

дабра... (гл. добра...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «добра...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: дабравольны, дабрадзей, дабрадушнасць.

дабрабы́т, ‑у, М ‑быце, м.

Дастатак, матэрыяльная забяспечанасць. Клапаціцца пра дабрабыт савецкіх людзей. □ [Лукаш] зразумеў, што жыццё — гэта не толькі свой дабрабыт, маленькае асабістае шчасце або гора, а нешта значна большае і глыбейшае. Чарнышэвіч. // Добрыя ўмовы быту; добраўпарадкаванасць. Дабрабыт горада.