раманізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
Прымусіць (прымушаць) каго‑, што‑н. засвоіць мову, культуру, звычаі Старажытнага Рыма; правесці (праводзіць) раманізацыю.
раманізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
Прымусіць (прымушаць) каго‑, што‑н. засвоіць мову, культуру, звычаі Старажытнага Рыма; правесці (праводзіць) раманізацыю.
раманіза́цыя, ‑і,
Засваенне мовы, культуры і звычаяў Старажытнага Рыма Бародамі, якія падпалі пад уплыў Рымскай імперыі.
рамані́зм, ‑у,
Слова або моўны зварот, запазычаныя з раманскіх моў або ўтвораныя па тыпу моўных зваротаў і выразаў гэтых моў.
рамані́ст 1, ‑а,
Пісьменнік, аўтар раманаў.
рамані́ст 2, ‑а,
1. Спецыяліст па раманістыцы 2.
2. Юрыст, спецыяліст па рымскаму праву.
рамані́стка 1, ‑і,
рамані́стка 2, ‑і,
рамані́стыка 1, ‑і,
Сукупнасць твораў, напісаных у жанры рамана (пэўнага пісьменніка, краіны, перыяду і пад.).
рамані́стыка 2, ‑і,
Сукупнасць навук, якія вывучаюць мовы і культуру раманскіх народаў; раманская філалогія.
рамані́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рамана (у 1 знач.).
2. Які мае адносіны да рамана (у 2 знач.); звязаны з любоўнымі адносінамі.
рама́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рамана (у 1 знач.), уласцівы яму.
рама́нс, ‑а,
1. Невялікі вакальны твор для голасу з інструментальным суправаджэннем.
2. У сярэдневяковай заходнееўрапейскай літаратуры — лірычны любоўны верш песеннага народнага складу.
3. Невялікі лірычны верш, часта пакладзены на музыку.
[Фр. romance.]
рама́нсавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да раманса, уласцівы яму.