Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

грача́нік 1, ‑а, м.

Небяспечны шкоднік зерневых культур; хлебны жук.

грача́нік 2, ‑а, м.

Блін з грэцкай мукі. Коля захапіў з сабою пару самых большых гарачых грачанікаў з кавалкам сала. Якімовіч.

грача́нішча, ‑а, н.

Поле, з якога сабралі грэчку або на якім папярэдняй культурай была грэчка.

грача́нка,

гл. гракі.

грача́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да грэчкі. Грачаная салома. // Прыгатаваны з зерня грэчкі; грэцкі ​1. Грачаная мука. Грачаная каша.

грачаня́ і грачанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Птушаня грака.

грачнёвы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і грачаны. З поля даносіліся пахі грачнёвай квецені. Хадкевіч.

грачы́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да грака, належыць яму. Грачыны крык. Грачынае гняздо.

грашаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае многа грошай або прыносіць вялікі даход. [У гарадку] жывуць.. грашавітыя людзі: баяры, княжацкія ваякі-дружыннікі, багатыры-гандляры. Багдановіч. Пасля гімназіі .. [Адам] будзе мець грашавітую службу, хутар жа будзе яго моцнай падмогай у жыцці. Чорны.

грашо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да грошай, выражаецца ў грашах. Грашовыя знакі. Грашовы даход. Грашовая рэформа.

2. Які служыць для захоўвання грошай. Грашовая скрынка.

3. Які мае многа грошай; багаты. Грашовы чалавек.

грашо́к, ‑шка, м.

Разм. Невялікі грэх (у 1, 2 знач.).