Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

намалі́цца, ‑малюся, ‑молішся, ‑моліцца; зак.

Разм.

1. Многа, доўга памаліцца. А дома маліцца богу не выпадала, — больш награшыш, чым намолішся. Колас.

2. перан. (з адмоўем і дзеясл. магчы). Прасякнуцца любоўю, павагай да каго‑н. — Ды што вы, Якуб Панасавіч, .. [Захар] жа заўсёды не можа памаліцца на вас! — ўзмахнула.. [Каця] рукамі. Броўка.

намало́т, ‑у, М ‑лоце, м.

Колькасць намалочанага збожжа. Высокія намалоты пшаніцы. □ Галоўны на малацьбе чалавек — падавальшчык. Які падавальшчык трапіцца, такая будзе і работа, такі і намалот. Сяркоў.

намало́цца, ‑мялюся, ‑мелешся, ‑мелецца; зак.

Разм. Нарабіцца мелючы.

намало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак., чаго.

1. Размалоць нейкую колькасць чаго‑н. Намалоць мех пшаніцы. Намалоць мукі.

2. перан.; і без дап. Разм. Нагаварыць многа лішняга, пустога; набалбатаць. [Клемс:] — Вось намалола, каб табе язык прысох! І чаго ты толькі бурчыш? Галавач.

намало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад намалаціць (у 1 знач.).

намало́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. намалочваць.

намало́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да намалаціцца.

2. Зал. да намалочваць.

намало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да намалаціць (у 1 знач.).

намалява́ны і намалёваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад намаляваць.

намалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Разм. Уволю, многа памаляваць.