Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

упаі́ць, упаю, упоіш, упоіць; зак., каго.

Разм. Напаіць дап’яна. [Іван:] — Мяне не ведаеш, Тацяна, Гарэлкай цяжка ўпаіць. Па тым, што выпіў я, да рана Гатоў нагамі малаціць. Танк. Хлопцы знайшлі Хомку, пацягнулі з сабою і ўпаілі нейкаю бурдою — мешанінаю гарэлкі з півам і салодкаю вадою. Гарэцкі.

упа́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. упайваць — упаяць.

упа́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да упайваць.

упа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да упаяць.

упа́йка, ‑і, ДМ упайцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упайваць — упаяць.

2. Тое, што ўпаяна.

упакава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад упакаваць.

упакава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

1. Сабраць свой багаж, свае рэчы, звязаўшы іх у пакункі, цюкі, злажыўшы ў чамадан і пад. Упакавацца перад ад’ездам.

2. Умясціцца, улажыцца ў што‑н. Усе рэчы ўпакаваліся ў чамадан.

упакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што і без дап.

Улажыць, злажыць рэчы ў якую‑н. тару; спакаваць. Кожны хоча даць сваю параду: як і што лепш упакаваць, што пакласці на дно, а што зверху, каб не пацерлася. Шыловіч. — Як добра, што ты нідзе не затрымалася, — сустрэла Кацю Аўдоцця Сямёнаўна. Яна старанна забівала скрынку цвікамі. — Вось упакую і раскажу, што і да чаго. Гаўрылкін. // Умясціць поўнасцю што‑н. Усе.. рэчы я акуратна ўпакаваў у дарожную пляцёнку і ў поўдзень сеў на цягнік. Лупсякоў.

упако́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўпакоўкі (у 1 знач.). Упаковачны цэх. // Які прызначаны, служыць для ўпакоўкі. Упаковачная машына. Упаковачная папера. Упаковачная тканіна.

упако́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. упакоўваць — упакаваць.