раке́тчык, ‑а,
1. Той, хто падае сігналы ракетамі (у 1 знач.).
2. Той, хто служыць у ракетных войсках.
3. Спецыяліст, які займаецца драблемамі запуску ракет у космас.
раке́тчык, ‑а,
1. Той, хто падае сігналы ракетамі (у 1 знач.).
2. Той, хто служыць у ракетных войсках.
3. Спецыяліст, які займаецца драблемамі запуску ракет у космас.
ракірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца;
У шахматнай гульні — зрабіць (рабіць) ракіроўку.
ракірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Тое, што і ракіравацца.
ракіро́ўка, ‑і,
У шахматнай гульні — адначасовы ход каралём і ладдзёй, калі караля пераносяць цераз адно поле ў бок ладдзі, а ладдзю пераносяць цераз караля і ставяць побач з ім.
[Ад фр. roc — ладдзя (у шахматах).]
ракі́та, ‑ы,
Дрэва або вялікі куст сямейства вярбовых.
ракі́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ракіты, які складаецца з ракіт.
ракі́тнік, ‑у,
1. Зараснік ракіты, кусты ракіты.
2. Род кустоў сямейства матыльковых.
ракі́ціна, ‑ы,
Адно дрэва ракіты.
ра́кія, ‑і,
Слівавая або наогул фруктовая гарэлка (у балгар, сербаў і інш.).
[Балг. ракия.]
раклі́ст, ‑а,
Рабочы тэкстыльнай фабрыкі, які абслугоўвае машыну для набіўкі каляровых узораў на тканіну.