Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вухна́ль, ‑я, м.

Плоскі цвік, якім прыбіваюць падковы.

[Ад ням. Hufnagel.]

ву́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Усклікнуць «вух», выказваючы здзіўленне, захапленне. // Адазвацца падобным гукам (пра некаторых птушак). Сава і вухнула, сабраўшы дух: «Ку-га, ку-га, вух-вух!» Дубоўка.

2. Тое, што і бухнуць ​1 (у 1 знач.). За Дзвіною глуха вухнуў гром. Савіцкі. Аднекуль з дарогі вухнуў лёгкі мінамёт. Няхай.

вучані́ца, ‑ы, ж.

Жан. да вучань.

ву́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вучыць.

2. у знач. прым. Адукаваны. Яна вучаная, і я ніяк не падыходзіў да яе. Асіпенка.

ву́чань, ‑чня, м.

1. Навучэнец пачатковай або сярэдняй навучальнай установы. Вучань восьмага класа. Вучань рамеснага вучылішча.

2. Той, хто вывучае што‑н. пад кіраўніцтвам каго‑н., знаходзіцца на прафесійнай вывучцы. Вучань токара. // перан. Той, хто не дасягнуў яшчэ майстэрства ў якой‑н. справе.

3. Паслядоўнік, прыхільнік якога‑н. вучэння, поглядаў, дзейнасці. Пляханаў з гонарам называў сябе вучнем Маркса і Энгельса. «Весці».

вучко́м, ‑а, м.

Выбраны вучнёўскі камітэт (у савецкай школе 30‑х гг.). Пасяджэнне вучкома. Сход адкрыў старшыня вучкома.

вучнёўскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вучня (у 1, 2 знач.). Вучнёўскія арганізацыі. Вучнёўскі гурток. □ Аднойчы ўвечары ў зямлянку камандзіра ўваліўся Тодар Шалюта і разгарнуў на стале Шлыка лісток з вучнёўскага сшытка. Дуброўскі. // Такі, як у вучня, уласцівы яму. Вучнёўскі почырк.

2. Які належыць да асяроддзя вучняў. Вучнёўская моладзь.

3. перан. Несамастойны, недасканалы. Раннія вершы З. Бядулі — гэта першыя паэтычныя практыкаванні, вучнёўскія спробы пяра. Каваленка.

вучнёўства, ‑а, н.

1. Стан, становішча вучня (у 1, 2 знач.). Няхай [дзеці] прывыкаюць да школы, асвойваюцца з вучнёўствам, паволі ўцягваюцца ў сваё новае жыццё. Колас.

2. зб. Разм. Вучні, навучэнцы.

3. перан. Несамастойнасць, недасканаласць. Шмат на якіх вершах маладых маіх гаварыце шаў ляжыць адбітак паспешлівасці, вучнёўства. Лужанін.

вучо́ба, ‑ы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вучыцца; навучанне, вучэнне; заняткі.

вучо́насць, ‑і, ж.

Валоданне вялікімі ведамі; высокая адукаванасць. Чалавек вялікай вучонасці. □ — Нам з.. вучонасці [Леванка], хлеба не есці! — сядлаючы белакапытага каня, прамовіў Кастрыца. Стаховіч.