ракетабудаўні́к, ‑а,
Работнік ракетабудавання.
ракетабудаўні́к, ‑а,
Работнік ракетабудавання.
ракетаво́з, ‑а,
ракетадро́м, ‑а,
Спецыяльна абсталяванае месца для выпрабавання і запуску ракет (у 2 знач.).
[Ад слова ракета і грэч. dromos — месца для бегу, бег.]
ракетано́сец, ‑носца,
Баявы карабель або самалёт з ракетнай зброяй.
ракетано́сны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ракетаносца; які мае на ўзбраенні ракеты.
ракетападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму ракеты.
ракетапла́н, ‑а,
Самалётападобны лятальны апарат, прызначаны для палётаў у шырокім дыяпазоне скорасцей.
раке́тка, ‑і,
Зацягнуты сеткай абруч авальнай формы з дзяржаннем або лапатачка з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг.
раке́тніца, ‑ы,
Спецыяльнае прыстасаванне для пуску ракет (у 1 знач.).
раке́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ракеты.
2. Які дзейнічае па прынцыпу ракеты (у 2 знач.).