Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уве́зці, увязу, увязеш, увязе; увязём, увезяце; пр. увёз, увезла; зак., што.

Завезці, даставіць куды‑н., унутр чаго‑н. Увезці калёсы ў гумно. Увезці тавары з-за мяжы.

увекаве́чанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. увекавечыць.

увекаве́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад увекавечыць.

увекаве́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. увекавечыць.

увекаве́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да увекавечыцца.

2. Зал. да увекавечваць.

увекаве́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да увекавечыць.

увекаве́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Стаць векапомным, застацца ў памяці нашчадкаў.

увекаве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. каго-што. Зрабіць навекі памятным, захаваць у памяці нашчадкаў. Увекавечыць памяць герояў. Увекавечыць падзеі ў творах мастацтва. □ Як мне выказаць шчыра Падзяку табе, Як аддзячыць за тое, Што ў момант суровы Для Купалы Прытулак знайшоў ты ў сябе І што ты ўвекавечыў Купалава слова? Аўрамчык.

2. што. Захаваць назаўсёды, навечна; садзейнічаць даўгавечнасці чаго‑н. [Нарыновіч:] — За мяжою, там які-небудзь Ракфелер ці Форд добра ведае, кім павінен быць яго пераемнік .. Выхоўвае ўласную падмену, каб увекавечыць сваю дынастыю. Грамовіч.

уве́нчвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да увянчацца.

2. Зал. да увенчваць.

уве́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да увянчаць.