Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

блюзне́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да блюзнер.

блюзне́рскі, ‑ая, ‑ае.

Зневажальны ў адносінах да бога, святых. Блюзнерскія думкі, словы.

блюзне́рства, ‑а, н.

Зневажанне, ганьбаванне бога, святых. // Зневажальныя словы. // Зневажанне чаго‑н. вельмі дарагога, паважанага. Характарызаваць мастака, музыканта іранічна тады было для.. [З. Бядулі] блюзнерствам. Каваленка.

блюзне́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Ганьбіць, зневажаць бога, святых, догматы веры; гаварыць блюзнерскія словы, выказваць блюзнерскія думкі. — Святых жа, здаецца, на ўсяленскіх саборах зацвярджалі? — блюзнерыў бацька. Караткевіч. // Зневажаць што‑н. вельмі дарагое, паважанае.

блю́зніцца, ‑ніцца; незак.

Разм. Здавацца. Снуюць загадкавыя цені, І здані блюзняцца ў вачах. Аўрамчык. / у безас. ужыв. Дзядзьку блюзніцца спрасонку, Што пад ім не сані — печ. Крапіва.

блю́зніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм.

1. Гаварыць глупства.

2. Гаварыць у сне, у забыцці, трызніць. Усю ноч Ірка кідалася спрасоння, блюзніла — гарачая, не падступіцца, — і клікала сваіх аленяў. Пташнікаў.

блюм, ‑а, м.

Стальная загатоўка, атрыманая са зліткаў пракаткай на блюмінгу.

блю́мінг, ‑а, м.

Магутны пракатны стан для абціскання сталёвых зліткаў.

блю́шчык, ‑а, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных; расходнік.

блява́ць, блюю, блюеш, блюе; блюем, блюяце; незак.

Разм. Тое, што і ванітаваць.