Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вульгары́зм, ‑а, м.

Грубае, вульгарназ слова ці выраз, ужыты ў літаратурнай мове.

вульфені́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Жоўтая руда крышталічнай будовы, якая змяшчае ў сабе свінец і малібдэн.

вундэркі́нд, ‑а, М ‑дзе, м.

Дзіця з надзвычайнымі для свайго ўзросту здольнасцямі.

[Ад ням. Wunderkind — цуд-дзіця.]

вунь, часціца.

1. указальная. Ужываецца для ўдакладнення месца ці месцазнаходжання каго‑, чаго‑н. Вунь там, каля тых дубоў. Вунь дзе ён вынырнуў. А вунь, што гэта за дрэва? □ Вунь дзе ён, наш «саманны завод», каля самай дарогі, у глінішчах. Брыль.

2. вылучальная. Вылучае або падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова ў сказе. Глядзі, вочы вунь у іх зусім зліпаюцца. Вунь і нядаўна іх бачылі на вуліцы. □ І ці не Яноль толькі выглядае гэта вунь там з-за елкі? Колас. [Тэкля:] — На дварэ ўжо восень, лісты вунь асыпаюцца. Краўчанка.

3. узмацняльная. У спалучэнні з займеннікамі ўказвае на меру або ступень якасці чаго‑н. Вунь глядзіце, колькі каменняў выбралі. Бядуля. [Дзямід:] — Вунь след які глыбокі ды шырокі. В. Вольскі.

4. у знач. прысл. У тым месцы, не тут. Вунь відаць вёска. □ Стой! Здаецца, вунь зірнула, Як бы зорка, як бы сонца! Ах, не тое!.. Адвярнула!.. Гэта шышка на сасонцы. Купала.

•••

Вунь (яно) што! Вунь (яно) як! — вокліч для выказу здзіўлення.

ву́праж, ‑ы, ж.

1. Рыштунак для запрэжкі коней і іншай рабочай жывёлы. Лось асцярожны і баязлівы, але ў няволі хутка прыручаецца і можа хадзіць у вупражы. Прырода Беларусі.

2. Спец. Счэпнае прыстасаванне ў вагонах.

ву́пражны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вупражы. Вупражны рыштунак.

вурката́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вуркатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

вурката́ць, ‑коча; незак.

Разм. Утвараць аднастайныя пералівістыя гукі; глуха грукатаць. Імжыў цёплы дожджык, шапацелі даспелыя аўсы, а недзе на захадзе вуркатаў гром. Грахоўскі. Вуркаталі машыны, гаманілі людзі, і снежны пыл пурыўся над дарогай. Асіпенка.

вуркатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які раскаціста гучыць, глуха грукоча. Вуркатлівы гром.

2. Які любіць павуркатаць; бурклівы. Вясна была няўстойлівая, халодная, як злая, вуркатлівая свякруха. Навуменка.

вурча́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вурчаць.