Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раі́цца, ра́юся, ра́ішся, ра́іцца; незак.

Пытацца, прасіць парады ў каго‑н. Раіцца з настаўнікам. □ У .. [камісара] была каштоўкая прывычка партыйнага кіраўніка: у цяжкі момант раіцца з людзьмі, ведаць іх погляды, думкі. Шамякін. Ружыцкі некалькі разоў бачыўся з войтам, раіўся з асаднікамі, судовымі выканаўцамі. Бажко. // Абменьвацца думкамі; радзіцца. Старыя і пажылыя людзі раіліся, што рабіць, складалі свае планы. Колас. Потым піянеры пачалі раіцца між сабой, калі і куды накіравацца па жалуды. Якімовіч.

раі́цца, раі́цца; незак.

1. Утвараць новы рой (пра пчол і падобных да іх насякомых). Дык жа па цэлых днях бабка сядзіць у садку і пільнуе, каб не зляцеў рой. Пчолы цяпер вельмі раяцца, і раі высыпаюцца ледзь не кожны дзень. Баранавых. Стары пчалавод Тодар Юрко дык, як толькі пачыналі раіцца пчолы, тут дняваў і начаваў. Кулакоўскі.

2. Лятаць, збірацца роем. Мухі раіліся ля яго гнойных вачэй — конь, небарак, быў сляпы. Чорны. // Кружыцца ў паветры (аб сняжынках). Над полем раіліся сняжынкі.

3. Паяўляцца адразу ў вялікай колькасці (пра думкі, пачуцці, сны і пад.). Пазней, калі .. вочы, стомленыя ўгляданнем у цемру, закрыліся .. павекамі, у галаве пачалі раіцца сны. Галавач. Розныя думкі раіліся ў галаве старога. Лынькоў.

ра́іць, ра́ю, ра́іш, ра́іць; незак.

1. каго-што і з інф. Даваць якую‑н. параду, рэкамендаваць, як зрабіць што‑н., як паступіць. Бабка ведала ўсіх будачнікаў па адзін і па другі бок раз’езду і вельмі раіла пагасцяваць у Бабініча. Колас. «Трапляй за мной, а то нос разаб’еш», — раіў ляснік, ідучы спераду. Якімовіч. Сцяпан прымаў толькі тых, хто прыходзіў са зброяй і каго раілі разведчыкі. Пестрак.

2. з інф. (з адмоўем). Разм. Перасцерагаць ад чаго‑н., не рэкамендаваць рабіць што‑н. — Дзённік? — .. [Сеня] здзівіўся. — Ведаеш, на вайне не раяць пісаць дзённік. Шамякін.

раі́ць, раю́, раі́ш, раі́ць; незак., каго-што.

Збіраць у рой. Раіць пчол.

рай, ‑ю, м.

Паводле рэлігійна-містычных уяўленняў — месца, дзе знаходзяць шчаслівае існаванне душы праведнікаў пасля іх смерці. Рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Прымаўка. // перан. Пра прыгожую мясцовасць; пра месца, дае можна шчасліва і прывольна жыць; пра добрыя жыццёвыя ўмовы наогул. — Рай! Зялёны рай! — захапляўся Мікалай Мікалавеіч, азіраючыся па баках. Шашкоў. З мілым па душы — рай і ў шалашы. Прымаўка.

•••

Рай адамкнуўся каму — адкрылася добрае жыццё, насталі добрыя ўмовы.

Рай зямны — незвычайна прыгожае месца, дзе ўсяго многа і дзе можна шчасліва і бесклапотна жыць.

рай...

Першая састаўная частка складанаскарочаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «раённы», напрыклад: райсавет, райвыканком, райгазета.

райана́, нескл., м.

Раённы аддзел народнай асветы.

райвыканко́м, ‑а, м.

Раённы выканаўчы камітэт.

райвыканко́маўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да райвыканкома. Райвыканкомаўскі будынак. Райвыканкомаўская інструкцыя. // Які працуе ў райвыканкоме. Райвыкачкомаўскі работнік.

ра́йграс, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства злакавых, якая хутка расце.

[Англ. rye grass.]

райко́м, ‑а, м.

Раённы камітэт. Райком КПСС. Райком камсамола.

райко́мавец, ‑маўца, м.

Разм. Работнік райкома.