ме́сціцца, мешчуся, месцішся, месціцца; незак.
Тое, што і мясціцца (у 1, 3 знач.). У невялічкім пакойчыку .. месціліся жалезны ложак на сетцы, маленькі столік з люстэркам і этажэрка, застаўленая кнігамі. Рамановіч. Перастала біцца вялікае сэрца [пісьменніка], сэрца, у якім месціўся цэлы свет. С. Александровіч.
ме́сяц, ‑а, м.
1. Планета, самая блізкая да Зямлі. Месяц-маладзік. □ Ноч была цёмная — ні месяца, ні зорак на небе. Шыловіч.
2. Дванаццатая частка астранамічнага года, у якой ад 28 да 31 дня. Пёк добры мароз, хоць і быў ужо красавік месяц. Шамякін. Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца. Лынькоў. // Адрэзак часу ў 30 дзён, калі лічыць ад якога‑н. дня. Месяц прамінуў, як дзень. Гартны. Ішлі спачатку месяцы, потым мінуў год, другі. Ракітны.
•••
Поўны месяц — поўня.
Мядовы месяц — першы месяц пасля шлюбу ў маладых.
месяцападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які нагадвае месяц; круглы, як месяц.
месяцахо́д, ‑а, м.
Касмічны самаходны апарат, які рухаецца па паверхні Месяца.
ме́сяц-ры́ба, месяца-рыбы, ж.
Рыба сямейства скалазубых з кароткім шарападобным целам, якая водзіцца ў цёплых морах.
ме́сячна, безас. у знач. вык.
Ясна ад святла Месяца. З вечара было зорка, месячна. Чорны. [Яўхім:] — А вакол ціхата такая, месячна, бела, толькі іскры на снезе. Ракітны.
ме́сячнік 1, ‑а, м.
Месячны адрэзак часу, прызначаны для правядзення якога‑н. грамадскага мерапрыемства. Месячны дзіцячай кнігі.
ме́сячнік 2, ‑а, м.
Гіст. Прыгонны селянін, які атрымліваў месячыну.
ме́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Месяца (у 1 знач.). Пад месячным святлом іскрыўся іней, і звонкая цішыня стаяла над сусветам. Чарнышэвіч. // Асветлены Месяцам. Толькі аднаму Музыку Ноччу месячнай не спіцца. Танк.
2. Які працягвацца месяц. Месячны адпачынак. // Якому споўніўся адзін месяц. Месячныя шчаняты. // Які належыць за месяц. Месячная зарплата. Месячная пенсія. // Разлічаны на месяц. Месячны план. □ — Пакуль вы будзеце эксперыментаваць, мы месячны план завалім, — рэзка перабіў Булай. Шыцік.
3. у знач. наз. ме́сячныя, ‑ых. Разм. Тое, што і менструацыя.
ме́сячык, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да месяц (у 1 знач.).
ме́сячына, ‑ы, ж.
Гіст. Натураплата, якую штомесяц выдаваў памешчык беззямельным прыгонным сялянам.