гла́джанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. гладзіць.
гла́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад гладзіць.
гла́дзевы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гладзі 2. Гладзевыя тканіны.
гладзе́йшы, ‑ая, ‑ае.
Выш. ст. да прым. гладкі.
гладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Станавіцца гладзейшым.
гладзі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Прылада ў выглядзе валіка або лапаткі для разгладжвання скур, паперы і пад.
гладзі́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для гладжання чаго‑н. Гладзільная машына. Гладзільны капыл. Гладзільная дошка.
гла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
1. Паддавацца гладжанню (у 2 знач.). Палатно добра гладзіцца.
2. Гладзіць, прасаваць сабе вопратку. У хаце Марты — беспарадак і чад: сыны яе кавалеры — Віктар і Стась — чысцяцца, гладзяцца, каб пабегчы ў гарадскі парк. Ракітны.
3. Зал. да гладзіць (у 2 знач.).
гла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; заг. гладзь; незак., каго-што.
1. Лёгка, ласкава праводзіць па кім‑, чым‑н. рукой; песціць, лашчыць. Стэфка песціла дзяцей, гладзіла па галоўках. Бядуля. // Прыгладжваць што‑н. далонню або пальцамі. Гладзіць бараду. Гладзіць вусы. // перан. Лёгка дакранацца да чаго‑н. (пра вецер, сонца і інш.). Фары вогненным бляскам Гладзяць спіну кургану. Нядзведскі.
2. Рабіць гладкім, роўным. Марына бабку падмяняе І рэжа скібіны-брускі Ды градку гладзіць і раўняе. Колас. // Разгладжваць, прасаваць (бялізну, плацце і пад.). Гладзіць касцюм.
•••
Гладзіць па галоўцы (па шэрсці) каго — хваліць каго‑н.; патураць каму‑н.
Гладзіць супраць шэрсці каго — гаварыць ці рабіць каму‑н. непрыемнае.
гладзь 1, ‑і, ж.
Роўная гладкая паверхня чаго‑н. Гідраплан застаўся адзін, лёгкі і белакрылы на сіняй гладзі бухты. Самуйлёнак. Скрозь лапкі хвоек і галінкі Сінела неба гладзь. Колас.
гладзь 2, ‑і, ж.
Спосаб вышывання шырокімі шчыльнымі шыўкамі.