раз’яда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да раз’есці.
2. перан. Уносіць разлад у што‑н., згубна дзейнічаць на каго‑, што‑н. Цяпер Адама Блецьку раз’ядалі самыя супярэчлівыя думкі. Чорны.
раз’ядна́льнік, ‑а, м.
Апарат для раз’яднання і пераключэння ўчасткаў высакавольтавай лініі.
раз’ядна́насць, ‑і, ж.
Стан раз’яднанага; адсутнасць еднасці, агульнасці. Гэтая хвілінная іх раз’яднанасць зноў застарэлай варожасцю захліснула Валокава нутро. Быкаў. Янка Купала працаваў над «Словам аб палку Ігаравым», калі ў асяроддзі старой пісьменніцкай інтэлігенцыі назіраўся разброд, ідэйная раз’яднанасць. Палітыка. Адзінства гартаваць людзей павінна, Каб раз’яднанасць не магла ў бацькоў Бацькоўства адабраць, пазбавіць сына На хлеб і сонца спадчынных правоў. Куляшоў.
раз’ядна́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раз’ядноўваць — раз’яднаць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. раз’яднацца.
раз’ядна́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад раз’яднаць.
раз’ядна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Разм. Аддзяліцца адзін ад другога (пра злучаныя часткі чаго‑н.). Правады раз’ядналіся.
2. перан. Страціць агульнасць у чым‑н., стаць далёкімі, чужымі адзін другому.
раз’ядна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Аддзяліць адзін ад другога (пра злучаныя часткі чаго‑н.). Раз’яднаць правады.
2. перан.; каго. Зрабіць далёкімі, чужымі адзін другому. І зноў надоўга нас раз’яднала маўчанне. Васілевіч. Вайна раз’яднала, абяздоліла сотні тысяч сямей. Кулакоўскі.
раз’ядно́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да раз’яднацца.
2. Зал. да раз’ядноўваць.
раз’ядно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раз’яднаць.
раз’язджа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да раз’ехацца.