Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гімназі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да гімназіст.

гімназі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гімназіста, належыць яму. Гімназісцкая форма. // Уласцівы гімназісту, такі, як у гімназіста. Гімназісцкія паводзіны.

гімназі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гімназіі. Гімназічная форма. Гімназічнае выкладанне.

гімна́зія, ‑і, ж.

У дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых зарубежных краінах — агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова. Жаночая гімназія. Класічная гімназія.

[Ад грэч. gymnásion — месца для гімнастычных практыкаванняў.]

гімна́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто займаецца гімнастыкай. Выступленне гімнастаў. // Спартсмен, артыст цырка, які займаецца гімнастыкай прафесіянальна. Паветраныя гімнасты.

гімна́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да гімнаст.

гімна́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сістэма фізічных практыкаванняў, якія садзейнічаюць агульнаму развіццю арганізма і ўмацаванню здароўя. Вытворчая гімнастыка. Ранішняя гімнастыка. // Від спорту. Спартыўная гімнастыка. Мастацкая гімнастыка.

[Грэч. gymnastikē.]

гімнасты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гімнастыкі, прызначаны для яе. Гімнастычныя практыкаванні. Гімнастычны гарадок.

гімнасцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Верхняя сарочка са стаячым каўняром, якую падпяразваюць рэменем. Армейская гімнасцёрка. □ Сцяпан Апанасавіч быў апрануты ў суконную гімнасцёрку, якая шчыльна аблягала яго шырокія плечы. Краўчанка.

гінекалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гінекалогіі. Гінекалагічная аперацыя. Гінекалагічны інструмент.