Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

гідрагеало́гія, ‑і, ж.

Навука пра паходжанне, рух, уласцівасці і распаўсюджанасць падземных вод.

гідрагенера́тар, ‑а, м.

Генератар, які ператварае энергію руху вады, атрыманую ад вадзяной турбіны, у электрычную энергію.

гідрагео́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне гідрагеалогіі.

гідраграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гідраграфіі, звязаны з ёй. Гідраграфічная экспедыцыя. Гідраграфічныя работы. Гідраграфічная карта. Гідраграфічнае судна.

гідрагра́фія, ‑і, ж.

Раздзел гідралогіі, які займаецца вывучэннем, апісаннем і нанясеннем на карту вод зямной паверхні (азёр, рэк, мораў, балот і пад.).

гідрадына́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Раздзел гідрамеханікі, які вывучае рух вадкасцей у сувязі з тымі сіламі, што на іх дзейнічаюць.

гідрадынамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гідрадынамікі. Гідрадынамічнае даследаванне.

гідразбудава́нне, ‑я, н.

Збудаванне, прызначанае для выкарыстання вады або для абароны ад яе. Комплекс гідразбудаванняў.

гідралагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гідралогіі. Гідралагічныя назіранні.

гідралака́тар, ‑а, м.

Спец. Гідраакустычная станцыя (прыбор) для вызначэння месцазнаходжання падводных аб’ектаў пры дапамозе гукавых сігналаў.

[Ад грэч. hýdōr — вада і лац. loco — размяшчаю.]