гігантама́нія, ‑і,
Неапраўданае імкненне да грандыёзнага, вялізнага.
гігантама́нія, ‑і,
Неапраўданае імкненне да грандыёзнага, вялізнага.
гіганты́зм, ‑у,
Празмерны рост чалавека, жывёліны або асобных частак іх цела ў выніку парушэння дзейнасці залоз унутранай сакрэцыі.
гіга́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Незвычайна вялікі; велізарны.
•••
гігіе́на, ‑ы,
Навука аб захаванні здароўя і мерах папярэджання захворванняў, а таксама мерапрыемствы, якія садзейнічаюць гэтаму.
[Ад грэч. hygieinós — здаровы; лекавы.]
гігіені́ст, ‑а,
Урач — спецыяліст у галіне гігіены.
гігіені́чнасць, ‑і,
Уласцівасць гігіенічнага.
гігіені́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гігіены, заснаваны на гігіене.
2. Які адпавядае правілам гігіены, карысны для здароўя.
гігі́канне, ‑я,
гігі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае;
гіграскапі́чнасць, ‑і,
Уласцівасць гіграскапічнага.