Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідралізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Апрацаваны спосабам гідролізу. Гідралізаваныя кармы.

гідрало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае гідрасферу Зямлі (воды акіянаў, мораў, рэк, азёр, а таксама падземныя воды).

[Ад грэч. hýdōr — вада і lógos — вучэнне.]

гідраманіто́р, ‑а, м.

Апарат, які прымяняецца для размывання горных парод і грунту магутным струменем вады.

гідраманіто́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гідраманітора. Гідраманіторная ўстаноўка. Гідраманіторны спосаб размыву горкай пароды.

гідрамеліяра́цыя, ‑і, ж.

Спец. Паляпшэнне воднага балансу зямель шляхам іх асушэння або абваднення.

гідраметры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне гідраметрыі.

гідраметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гідраметрыі. Гідраметрычныя назіранні. Гідраметрычны прыбор.

•••

Гідраметрычная станцыя гл. станцыя.

гідраме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел гідралогіі, у якім вывучаюцца ўласцівасці цякучых вод (хуткасць, глыбіня і пад.) і спосабы вымярэння гэтых уласцівасцей.

[Ад грэч. hýdōr — вада і metréō — мераю.]

гідраметслу́жба, ‑ы, ж.

Служба гідралагічнага і метэаралагічнага назірання і апавяшчэння.

гідраметэарало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае кругаабарот вады ў атмасферы.