Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гра́дусны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да градуса. Градусная сетка. Градуснае выражэнне.

градые́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Мера змянення (павелічэння або змяншэння) у прасторы якой‑н. фізічнай велічыні пры перамяшчэнні на адзінку даўжыні. Градыент хуткасці ветру. Градыент тэмпературы.

[Ад лац. gradiens — паступальны.]

гражда́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Алфавіт, шрыфт, уведзены Пятром I у 1708 г. у замену царкоўнаславянскага.

граза́, ‑ы, ж.

Той (тое), што выклікае, наводзіць страх. Прайшла брыгада імя Чапаева — граза нямецкіх цягнікоў. Карпаў. Наперадзе быў славуты семсот дваццаты кіламетр — граза машыністаў Сарынскага дэпо. Васілёнак. [Слава] спрабаваў зазірнуць наперад: як сустрэне яго адважны пагранічнік Карацупа — граза парушальнікаў граніцы. Шыловіч.

гра́зевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гразі (у 2 знач.). Гразевыя вапны. Гразевы вулкан.

гразелячэ́бніца, ‑ы, ж.

Лячэбная ўстанова, у якой лечаць гразямі.

гразелячэ́бны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для лячэння гразямі. Гразелячэбны курорт.

гразелячэ́нне, ‑я, н.

Лячэнне гразямі. Курс гразелячэння. Ілавае гразелячэнне.

гразі́цца, гражуся, грозішся, грозіцца; незак.

Тое, што і гразіць. Не цвёрдая ў бомбы слава, Гразіцца ёю зарана. Не хітрая, урэшце, справа Адолець атам урана. Куляшоў. [Толік] прычапіўся на вуліцы да Максіма, кідаўся біцца, гразіўся і блізка не падпусціць да матчынага парога... М. Стральцоў.

гразі́ць, гражу, грозіш, грозіць; незак.

Абяцаць зрабіць каму‑н. зло, непрыемнасць; пагражаць. [Ураднік] лаяўся, гразіў, абяцаў арыштаваць і згнаіць у турме, спрабаваў купіць ліслівасцю, але Агапа стаяла на сваім. Чарнышэвіч. // Рабіць пагражальны жэст. Чыкілевіч падымае палец, злёгку грозіць Пракопу, як настаўнік неразумнаму вучню. Колас.