Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вужаня́ і вужанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня вужа.

вужа́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які належыць вужу, вужакам, уласцівы ім. Вужачая скура. Вужачы плаў.

2. перан. Ліхі, каварны.

вужла́к, ‑а, м.

Разм. Нарост на целе. Перасыпалі рукі Мазалёў вужлакі. Броўка.

вужо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вужа. Вужовая галава.

вужо́ўнік, ‑у, м.

Леса-лугавая травяністая расліна сямейства вужоўнікавых.

вужо́ўнікавыя, ‑ых.

Сямейства папарацепадобных травяністых раслін, да якога адносяцца вужоўнік, граздоўнік і іншыя.

вужы́шча, ‑а, н.

Тоўстая кручаная вяроўка, якой уціскаюць вазы (з сенам, снапамі, бярвеннем і пад.). — То пачакай, я вяроўку вазьму. Павяжам. — [Тамаш] забег у сені і вярнуўся з вужышчам у руках. Чарнышэвіч.

вуза́, ‑ы, ж.

Пчаліны клей; пропаліс.

вуздэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Прадмет збруі, які надзяваецца на галаву каню; аброць. Адзінарная, падвойная, сырамятная вуздэчка. □ Па прыціхлай вуліцы правялі за вуздэчку баявога каня. Хомчанка.

вуздэ́чкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны, да вуздэчкі.