Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотаэлектры́чнасць, ‑і, ж.

Спец. Працэс непасрэднага пераходу светлавой энергіі ў электрычную.

фотаэлектры́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з працэсам непасрэднага пераходу светлавой энергіі ў электрычную. Фотаэлектрычны эфект.

фотаэлеме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Прыбор, які ператварае светлавую энергію ў электрычную.

фотаэфе́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Спец. З’ява непасрэднага пераўтварэння светлавой энергіі ў электрычную.

фотаэцю́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Эцюд, выкананы сродкамі фатаграфіі. Фотаэцюды Прынямоння.

фо́фан, ‑а, м.

Спартыўная лодка з мелкімі бартамі.