шыфрава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шыфравання, шыфроўкі. Пасля сваёй прыгоды Віктар напаткаў знаёмага малодшага лейтэнанта з аддзела шыфравальнай службы і пайшоў побач з ім. Навуменка.
шыфрава́льшчык, ‑а, м.
Спецыяліст па шыфраванню ці расшыфроўцы.
шыфрава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шыфраваць.
шыфрава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад шыфраваць.
2. у знач. прым. Напісаны ці перададзены шыфрам (у 1 знач.). На дне .. [Валінага] кошыка, у патайных сховах, ляжала шыфраваная запіска або нават рэвальвер ці тол. Якімовіч. Адначасова Рая прыняла шыфраваную радыёграму з Вялікай зямлі аб пачатку наступлення знятых з фронту буйных армейскіх часцей на партызанскі край. Хадкевіч.
шыфрава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да шыфраваць.
шыфрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
Пісаць шыфрам (у 1 знач.). Ты рыхтуй рацыю, а я буду шыфраваць радыёграму. Няхай.
шыфрагра́ма, ‑ы, ж.
Шыфраваная тэлеграма, радыёграма, тэлефанаграма.
шыфро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шыфраваць.
2. Зашыфраваны тэкст (пісьма, тэлеграмы, радыёграмы і пад.). Тройчы перадаваў старшына ў эфір шыфроўку, тройчы пераходзіў на прыём, але адказу не было. Кухараў.
шы́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
Спец. Сумесь руды, флюсаў, коксу, вугалю і пад., узятых у пэўных колькасных адносінах, якую загружаюць у плавільныя печы для перапрацоўкі. Сталь выплаўлялі ў мартэне. Загружаны шыхта і флюс, і металічны лом, Гудуць фарсункі д’ябальскім агнём, Аж цэх дрыжыць, бы ад землетрасення... Валасевіч.
[Ням. Schicht.]
шыхтава́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для шыхтавання. Шыхтавальны цэх.