Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разрыхле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разрыхляць — разрыхліць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. разрыхляцца — разрыхліцца.

разры́хлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разрыхліць.

разрыхлі́цца, ‑ліцца; зак.

Стаць рыхлым, разрыхленым. Глеба разрыхлілася.

разрыхлі́ць, ‑лю, ‑літ, ‑ліць; зак., што.

Зрабіць рыхлым. Разрыхліць верхні слой глебы.

разрыхля́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для разрыхлення чаго‑н.

разрыхля́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для разрыхлення. Разрыхляльны агрэгат.

разрыхля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да разрыхліцца.

2. Зал. да разрыхляць.

разрыхля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да разрыхліць.

разры́ць, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рыю; зак., што.

Рыючы, раскідаць, развярнуць. Свіння разрыла двор. □ Дзік разрыў бурты бульбяныя. Караткевіч. // Разграбаючы (зямлю, снег і пад.), зрабіць паглыбленне. Разрыць яму.

разрэ́джанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан разрэджанага. Разрэджанасць атмасферы.