Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

галасі́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць галасістага. Захапляць людзей галасістасцю.

галасі́сты, ‑ая, ‑ае.

Надзелены моцным, зычным голасам. Галасісты салавей. □ Недзе далёка-далёка спявалі галасістыя дзяўчаты. Стаховіч. // Звонкі, гучны. Галасісты баян. □ Набірае сілы песня, і нечы юначы тэнар ужо імкне ўгору, вядзе яе, звонкую, галасістую. Хадкевіч.

галасі́ць, ‑лашу, ‑лосіш, ‑лосіць; незак.

1. Голасна плакаць, прыгаворваючы (пры выражэнні гора, крыўды і пад.). Раманіха, схапіўшыся рукамі за галаву, галасіла: — А сын ты мой... А што ж з табой зрабілі. Чарнышэвіч. [Сястра].. павісла мне на грудзі і галосіць: «Казічак, братка!». Васілевіч.

2. што і без дап. Уст. Выконваць абрадавыя песні-плачы (звычайна ў час пахавальнага ці вясельнага абрадаў). Галасіць на магіле.

3. Абл. Голасна крычаць, аднастайна выкрыкваць што‑н. — Тхор! Тхор! Дзяржы яго! — галосіць, Гарачка дзядзьку так і носіць, Бяжыць, тхара ён даганяе. Колас.

4. перан. Ствараць гукі, падобныя на галашэнне. Галасіла ў сотню труб Над чарапічным дахам замець. Танк.

•••

Голасам галасіць — гучна, з енкам і выкрыкамі плакаць (ад болю, вялікага гора і пад.).

галасло́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць галаслоўнага. Галаслоўнасць сцвярджэння.

галасло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны толькі на словах, не пацверджаны фактамі; неабгрунтаваны. Галаслоўныя абвінавачванні.

галасне́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. галасны.

галасні́к, ‑а, н.

1. Рэзанатарная адтуліна ў верхняй дэцы струнных музычных інструментаў для павелічэння працягласці і сілы гуку.

2. звычайна мн. (галаснікі́, ‑оў). Медныя або керамічныя пасудзіны ў форме гаршкоў, якія ўмуроўваюцца ў сцены сваімі адтулінамі ўнутр і служаць для паляпшэння акустыкі памяшкання. Галаснікі Каложскай царквы.

галасны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Звонкі, гучны. Галасныя званы. □ Недзе далёка брэша галасны сабака, і звон брэху доўга гучыць у лесе. Мурашка.

галасо́к, ‑ска, м.

Памянш.-ласк. да голас (у 1, 2 знач.).

галату́рыі, ‑ый.

Клас беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых.

[Гр. holothurion.]