умо́ўчванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. умоўчваць — умоўчаць (у 2 знач.).
умо́ўчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да умоўчаць (у 2 знач.).
умо́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад умасціць.
умо́шчванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. умошчваць — умасціць і умошчвацца — умасціцца.
умо́шчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да умасціцца.
2. Зал. да умошчваць.
умо́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да умасціць.
умудра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да умудрыцца.
умудро́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць умудронага; валоданне вялікім вопытам, мудрасцю, ведамі.
умудро́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вялікія веды, набыў багаты жыццёвы вопыт. На душы ў Таццяны разлілася цеплыня, агарнула радасць, што яна спраўдзіла надзеі гэтай добрай, умудронай жыццёвым вопытам жанчыны. Марціновіч.
умудры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Ухітрыцца зрабіць, ажыццявіць што‑н., выйсці з цяжкага становішча. Бацька мой, Карн Яўстратавіч, неяк умудрыўся навучыцца чытаць, трошкі пісаць і слыў на вёсцы за грамацея. Сабаленка. Ходзячы ў дзесяты клас, Пятрок умудрыўся адначасова скончыць курсы трактарыстаў. Хадановіч. // Разм. іран. Зрабіць што‑н. непажаданае, тое, чаго лёгка можна было б пазбегнуць. — Як вы ўмудрыліся ўвесці машыну ў штопар? — задумліва, нібы сам з сабою разважаючы, запытаўся [у Макарава] Дым. Алешка.