Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

го́цаць і го́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. З шумам скакаць, падскокваць. Свістуноў гоцаў упрысядкі перад Раманам Раманавічам, запрашаючы яго ў круг. Паўлаў. — Не гоцай ты, — спыніла Ганка хлапца, які пачаў танцаваць рок-н-рол. Прокша. Зрэдку праходзіла конка; з гары коні гоцкалі трухам, а пад гару напіналіся як маглі. Скрыган.

го́цкацца,

гл. гоцацца.

го́цкаць,

гл. гоцаць.

го́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да готаў, належыць ім. Гоцкая мова.

го́цнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Аднакр. да гоцацца, гоцкацца.

го́цнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да гоцаць, гоцкаць.

граб, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Лісцевае дрэва або куст сямейства ляшчынавых з гладкай шэрай карой (расце ў Заходняй Еўропе і паўднёвазаходняй частцы СССР).

2. ‑у, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Аглоблі з грабу.

гра́бавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да граба. Грабавы ліст. Грабавы лес. // Зроблены з грабу. Плыве арба і сэрца скрыпам рэжа, Па дзёгцю плача грабавая вось. Калачынскі.

грабану́ць,

гл. грабяну́ць.

граба́р, ‑а, м.

Рабочы, які выконвае земляныя работы; землякоп. На пракладку асушальных канаў з рыдлёўкамі ў руках выходзілі тысячы калгасных грабароў, працавалі дзесяткі экскаватараў. Краўчанка.