Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разро́бліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разробліваць — разрабіць.

разро́блівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разрабіцца.

2. Зал. да разробліваць.

разро́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разрабіць.

разро́зненасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан разрозненага.

разро́знены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разрозніць.

2. у знач. прым. Які не складае камплекта; у якім не хапае асобных частак. Разрозненая мэбля. □ Былі тут [на стэлажы], акрамя разрозненых (ад 17 да 25‑га) тамоў Леніна, выбраныя творы Фрунзе, Брэм — «Жыццё жывёл», «Жыццё птушак» і «Звяры лесу». Чыгрынаў. Чалавечак глядзеў на яго звысоку, нібы гэта ён, Алесь, гандляваў .. старымі календарамі і разрозненымі падшыўкамі «Северной пчелы». Караткевіч.

3. у знач. прым. Пазбаўлены сувязі, адзінства. — З усіх сіл стрымліваць сялянскія выступленні, калі яны будуць, — змрочна сказаў Кастусь. — Не час для крыві. Дый потым, якая з іх карысць, з разрозненых? Караткевіч. // Адзінкавы, асобны. Разрозненыя гукі. □ Ранішняя сінь застала ў бязмежным небе разрозненыя кучкі хмарак. Федасеенка.

разро́знівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разрозніцца.

2. Зал. да разрозніваць.

разро́зніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разрозніць.

разро́зніцца, ‑ніцца; зак.

Страціць правільнасць у размяшчэнні, страціць цэласнасць.

разро́зніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Парушыць цэласнасць, адзінства (камплекта, сукупнасці чаго‑н.). Разрозніць гарнітур. Разрозніць сталовы набор.

разро́хкацца, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць часта і доўга рохкаць. Свіння разрохкалася.