Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотатэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фотатэхнікі.

фотаўспы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Прылада для кароткачасовага і інтэнсіўнага асвятлення аб’екта пры фотаздымцы.

фотафі́ніш, ‑у, м.

Прыбор, які складаецца з секундамераў і кіназдымачнага апарата, прызначаны для дакладнага вызначэння фінішу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў.

фотафо́бія, ‑і, ж.

Тое, што і святлабоязь.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло і phobos — страх, боязь.]

фотахімі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фотахіміі. Фотахімічная рэакцыя.

2. Які мае адносіны да хімічных прэпаратаў, што ўжываюцца ў фатаграфіі (у 1 знач.). Фотахімічныя тавары.

фотахі́мія, ‑і, ж.

Раздзел хіміі, які вывучае рэакцыі і змяненні рэчываў пад уздзеяннем светлавой энергіі.

фотахранікёр, ‑а, м.

Фотакарэспандэнт, які адлюстроўвае на сваіх здымках хроніку бягучых падзей.

фотахро́мія, ‑і, ж.

Спец. Каляровая фатаграфія, якая перадае натуральную афарбоўку прадмета.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло і chrōma — колер.]

фотахро́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Хроніка падзей, якая знайшла адлюстраванне ў фатаграфіях.

фотацынкагра́фія, ‑і, ж.

Спец. Фотамеханічны спосаб прыгатавання цынкавых клішэ для друку.