газіфікава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. газіфікаваць.
газіфікава́цца, ‑куецца; незак.
1. Паддавацца газіфікацыі (у 1 знач.). Каменны вугаль добра газіфікуецца.
2. Зал. да газіфікаваць.
газіфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.
1. Ператварыць (ператвараць) цвёрдае ці вадкае паліва ў гаручы газ. Газіфікаваць торф.
2. Забяспечыць (забяспечваць) прадпрыемствы, кватэры і пад. газам для асвятлення і ацяплення. У гэтым годзе ў горадзе намечана газіфікаваць 5 тысяч кватэр. «Звязда».
газіфіка́тар, ‑а, м.
Спецыяліст па газіфікацыі.
газіфіка́цыя, ‑і, ж.
1. Ператварэнне цвёрдага ці вадкага паліва ў гаручы газ. Газіфікацыя вугалю.
2. Забеспячэнне прадпрыемстваў, кватэр і пад. газам для асвятлення і ацяплення. Газіфікацыя завода.
газні́ца, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і газоўка. Газніцу запалілі і паставілі на перавернуты салдацкі кацялок. Брыль.
газні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш. да газніца; маленькая газніца. У штабной зямлянцы гарэла газнічка, зробленая з гільзы снарада. Шчарбатаў.
газо́вачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш. да газоўка; маленькая газоўка. Калі цьмяны агеньчык газовачкі пачаў прыкметна асядаць, маці сказала: — Кладзіся ўжо, сынок. Якімовіч.
газо́н, ‑а, м.
Пляцоўка ў садзе, скверы, перад домам і пад., засеяная травой, засаджаная кветкамі. Сад у нас харошы: На газонах Мак чырвоны, Ружы і гарошак. А. Александровіч.
[Фр. gazon.]
газо́ўка, ‑і, ДМ ‑зоўцы; Р мн. ‑зовак; ж.
Разм. Самаробная газавая лямпа без шкла. У самай крайняй зямлянцы цьмяна гарэла пад столлю газоўка з артылерыйскай гільзы. Дудо. Ужо было цёмна. Пануры астрог цьмяна асвятляўся газоўкамі, ад гэтага вокны здаваліся сляпымі. Колас.