накруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што і чаго.
1. Навіць, наматаць на што‑н. Накруціць нітак на шпульку. □ [Саньку] чамусьці то хацелася накруціць на палец і выскубнуць з галавы пасму сваіх саламяных валасоў, то адарваць сабе чырвонае вуха. Сяркоў.
2. Навінціць на што‑н. Накруціць гайку на болт.
3. Насвідраваць адтулін, дзірак.
4. перан. Разм. Вельмі ўскладніць што‑н., нарабіць чаго‑н. лішняга, непатрэбнага. Накруцілі калідораў — Навасельцам проста гора: У пакой пакуль прабіўся — Разоў восем заблудзіўся. Гілевіч. Тут, адным словам, вельмі трэба падумаць .., бо ў гарачцы такога можна накруціць, што потым.. ніякае рады не дасі. Савіцкі.
5. Разм. Прывесці ў дзеянне спружыну якога‑н. механізма. Ігнась накруціў гадзіннік, навёў званок, каб не праспаць, і таксама лёг. Пальчэўскі.
•••
Накруціць вушы — пакараць каго‑н., пацягаўшы за вушы.
Накруціць хвост — даць наганяй, прабраць каго‑н. за што‑н.
накру́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад накруціць.
накру́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. накручваць — накруціць (у 1–3 і 5 знач.).
накру́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да накруціцца (у 1 знач.).
2. Зал. да накручваць.
накру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накруціць.
накрыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. накрываць — накрыць (у 1 знач.).
накрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да накрыцца.
2. Зал. да накрываць.
накрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накрыць.
на́крыж, прысл.
Крыжападобна, як крыж. Перавязаць накрыж. Скласці рукі накрыж. □ Покатам ляжалі выносныя сосны, ляжалі ўдоўж і накрыж, як пасля якой буры. Пестрак.
•••
Крыж-накрыж гл. крыж.
на́крыжкі, прысл.
Абл. Абхапіўшы крыж-накрыж. Каб вырашыць спрэчку, мы схапіліся з ім накрыжкі, і я ... пакаціў яго. Якімовіч.