накро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., чаго.
1. Скроіць, выкраіць нейкую колькасць чаго‑н. Накроіць сарочак.
2. Нарэзаць лустамі, кавалкамі. Іван накроіў тоўстымі лустамі свежага хлеба і нецярпліва паклікаў бацьку з сяней. Брыль.
накро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накроіць.
на́кругла, прысл.
Разм. Вакол галавы (павязаць, падстрыгчы і пад.). У адкрытым кузаве — станок, а каля яго жанчына ў камбінезоне, у чырвонай касынцы, завязанай накругла. Арабей. Цемнаватыя з іржавінкай на кончыках валасы былі падстрыжаны накругла, нібы, пад гаршчок. Кулакоўскі.
накружы́цца, ‑кружуся, ‑кружышся, ‑кружыцца; зак.
Разм. Уволю, многа пакружыцца. Накружыцца на каруселі.
накрухма́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад накрухмаліць.
2. у знач. прым. Апрацаваны крухмалам. Усе .. [суддзі] былі ў парадных сініх сурдутах, у накрухмаленых белых манішках. Колас.
накрухма́ліцца, ‑ліцца; зак.
Насыціцца (у 2 знач.) крухмальным растворам. Фіранкі добра накрухмаліліся.
накрухма́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1. што. Акунуць у крухмальны раствор для надання цвёрдасці, глянцу.
2. чаго. Зрабіць крухмальным пэўную колькасць чаго‑н. Накрухмаліць каўнерыкаў.
накрухма́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да накрухмаліцца.
2. Зал. да накрухмальваць.
накрухма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накрухмаліць.
накруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Навіцца, наматацца на што‑н. Канат накруціўся на барабан.
2. перан. Разм. Многа, доўга пахадзіць, паклапатаць, стаміцца ад клопатаў. Накруцілася гаспадыня за раніцу каля печы.