умацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да умацаваць.
у́мбра, ‑ы, ж.
1. Карычневы мінеральны пігмент, які ўжываецца для прыгатавання фарбаў.
2. Фарба бура-карычневага колеру.
[Лац. umbra — цень.]
у́мбрскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да умбраў, які належыць, уласцівы ім. Умбрская мова.
у́мбры, ‑аў.
Італійскае племя, якое ў старажытнасці насяляла Паўночную і Сярэднюю Італію.
уме́ла, прысл.
З уменнем; па-майстэрску. [Русаковіч:] Калі ўмела і з душой узяцца за справу, дык і план будзе выкананы, і сабекошт не павысіцца. Крапіва. Мікола быў лякальшчыкам адменным: Умела працаваў і добра зарабляў. Корбан.
уме́лец, ‑льца, м.
Разм. Умелы працаўнік, майстар. Знаходкі сведчылі, што ў горадзе ўжо ў той час былі высока развіты рамёствы, горад славіўся сваімі ўмельцамі-майстрамі. Хадкевіч. [Сярмяжка] працуе з той увішнасцю, з той віртуознасцю сапраўднага ўмельца, якія нават старонняга назіральніка не могуць не скарыць. Дадзіёмаў.
уме́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Той, хто валодае ўменнем, вопытам у якой‑н. справе. Ніхто не нарадзіўся ўмелым, Ніхто не нарадзіўся мудрым, Ніхто не нарадзіўся смелым, Ніхто не нарадзіўся мужным — Усё прыходзіла з гадамі. Жычка. Сын палахлівага краўца становіцца ўмелым і вынаходлівым арганізатарам падпольнай работы ў мястэчку. Хромчанка. // Такі, у якім праяўляецца ўменне (звычайна пра рукі). Ты [майстар] меў не толькі пару ўмелых рук, Ты сціпласць меў яшчэ і светлы розум. Аўрамчык.
2. Які выконваецца, робіцца з уменнем, майстэрствам. Умелае кіраўніцтва. □ Яркім прыкладам умелага выкарыстання Багушэвічам рэфрэна можа быць верш «Калыханка». Ларчанка. Маленькі палетак моока даць большы ўраджай пры ўмелым доглядзе, чым вялікі без догляду. Пальчэўскі.
уме́льства, ‑а, н.
Уменне, спрыт, здольнасць рабіць што‑н. з вялікім майстэрствам. Умельства рук, душы натхненне ў працу ўкладвае мастак. Бялевіч. [Ніне] стала нават крыху страшнавата: хутка давядзецца самой аперыраваць, а ў яе няма такога ўмельства, якое мае Антон Сямёнавіч. Шахавец. Умельствам кухара ганарыўся сам князь. Гарэцкі.
уме́нне, ‑я, н.
Здольнасць рабіць што‑н., набытая ведамі, вопытам; спрыт. Уся справа ў людзях, у кадрах, ва ўменні арганізаваць масы на барацьбу за высокі ўраджай. Машэраў. Булая папракалі, але злёгку, а больш хвалілі. За смеласць, за ўменне разгледзець новае. Шыцік.