Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нако́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. накаваць.

2. Тое, што прыроблена каваннем.

нако́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад накаціць.

нако́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. накочваць — накаціць (у 1, 2 знач.).

нако́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да накаціцца.

2. Зал. да накочваць.

нако́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да накаціць (у 1, 2 і 4 знач.).

нако́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад накасіць.

нако́швацца, ‑аецца; незак.

Зал. да накошваць.

нако́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да накасіць.

накпі́ць, ‑кплю, ‑кпіш, ‑кпіць; зак., з каго-чаго, над кім-чым і без дап.

Злосна пасмяяцца, паздзекавацца з каго‑, чаго‑н. Ашукаць або хоць накпіць з акупанта быў немалы гонар. Лужанін. А дзед сядзе каля дуба, Кій паложыць на траву, Люльку возьме ў рот бяззубы І пахіліць галаву, Ды пачне сваё казанне, Як павінен жыць Сымон, Каб праз тое навучанне Лепш прыбраць яго ў палон, Бо таму не збыць пакуты, Хто б над старасцю накпіў. Колас.

накрада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да накрасці.