во́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад араць.
2. у знач. прым. Ускапаны пры дапамозе плуга. Воранае поле.
во́рвань, ‑і, ж.
Уст. Тлушч, здабыты з марскіх жывёл або рыб.
во́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Разм. Тое, што і ворыва (у 1 знач.).
во́рлікі, ‑аў; адз. ворлік, ‑а, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых.
во́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Прыгодны для ворыва, пасеву сельскагаспадарчых культур; на якім сеюць або пасеяны такія культуры. Дзе-нідзе паміж лясоў і зараснікаў былі раскінуты лапінкі ворнай зямлі. «Беларусь». // Які мае адносіны да ворыва. Ворны слой.
2. Прызначаны для ворыва. Верныя прылады.
ворс, ‑у, м.
Кароткі начос на паверхні некаторых тканін. Накінуўшы.. [кофтачку] на плечы, гаспадыня соладка сцепанулася і з прыемнасцю дакранулася да пушыстага ворсу шчакою. Карпаў.
во́рсавы, ‑ая, ‑ае.
З ворсам, начосам. Ворсавыя тканіны.
во́рчык, ‑а, м.
Прыстасаванне для прыпрэжкі каня ў дапамогу каранніку; барак. Хадзіць на ворчыку.
во́рыва, ‑а, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. араць.
2. Узаранае поле. Дзяўчынка бегла проста па ворыве, лёгка.. пераскокваючы з скібы на скібу. Краўчанка.
во́рыўны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і ворны (у 1 знач.).