Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разні́звацца, ‑аецца; незак.

Зал. да разнізваць.

разні́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разнізаць.

разні́к, ‑а, м.

Той, хто займаецца рэзаннем жывёлы; мяснік.

разніма́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разнімаць — разняць.

разніма́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разняцца.

2. Зал. да разнімаць.

разніма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разняць.

разнітава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разнітаваць.

разнітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Зняць або паслабіць ніты ​1 ў чым‑н.

разніто́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да разнітоўваць.

разніто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разнітаваць.