Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

газе́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да газеты, звязаны з ёй. Газетная вестка. Газетны работнік. // Уласцівы газеце. Газетная мова. Газетны стыль.

газе́тчык, ‑а, м.

1. Прадавец газет. Чуўся.. гучны голас газетчыка, які выкрыкваў навіны дня. Лынькоў.

2. Разм. Супрацоўнік газеты; журналіст. Славу, асабліва калі яе .. разнясуць па газетных палосах газетчыкі і журналісты, людзі «пераносяць» па-рознаму. Васілевіч.

газе́тчыца, ‑ы, ж.

Жан. да газетчык.

газе́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Экземпляр газеты. Як згледзець, Тараска збегаў у кіёск, вярнуўся і ўкленчыў на тратуары. Разгарнуў газеціну, склаў папалам. Юрэвіч. // Газетны ліст, папера выкарыстанай газеты. З-пад газеціны [у Гарышнага] пад правай пахай выглядалі дзве буханкі чорнага хлеба. Ракітны.

га́зік, ‑а, м.

Разм. Памянш.-ласк. да назвы аўтамабіля маркі ГАЗ.

газірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. газіраваць.

газірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад газіраваць.

2. у знач. прым. Насычаны газам ​1 (у 1 знач.). Газіраваная вада.

газірава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да газіраваць.

газірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Насычаць што‑н. газам ​1 (у 1 знач.). Газіраваць глебу.

газіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. газіраваць.

2. Разм. Газіраваная вада.