Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мегалама́нія, ‑і, ж.

Манія вялікасці.

[Ад грэч. mégas — вялікі і mania — манія.]

мегалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Старажытнае збудаванне з вялізных камянёў (помнік, грабніца і пад.).

[Ад грэч. mégas — вялікі і lithos — камень.]

мегаліты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мегаліту, мегалітаў.

мегато́на, ‑ы, ж.

Умоўная адзінка вымярэння магутнасці ядзернага зарада (або выбуху), роўная магутнасці выбуху мільёнатон трынітраталуолу.

мегато́нны, ‑ая, ‑ае.

Роўны мегатоне, магутнасцю ў мегатону. Выбух мегатоннай бомбы.

мегатэ́рый, ‑я, м.

Выкапнёвая жывёліна вялікіх памераў, падобная на сучаснага ляніўца.

[Ад грэч. megas (megalu) — вялікі і thērion — звер.]

мегафо́н, ‑а, м.

Рупар для ўзмацнення гуку.

[Ад грэч. mégas — вялікі і phōnē — гук.]

меге́ра, ‑ы, ж.

Злая, сварлівая жанчына.

[Ад імя адной з трох багінь кроўнай помсты ў грэчаскай міфалогіі.]

мегрэ́л,

гл. мегрэлы.

мегрэ́лка,

гл. мегрэлы.