Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

выпра́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпрасці.

вы́прадзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпрасці.

вы́пражаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпрагчы.

вы́праменены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпраменіць.

вы́праменіцца, ‑ніцца.

Зак. да выпраменьвацца (у 1 знач.).

вы́праменіць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць.

Зак. да выпраменьваць.

выпраме́ньвальнік, ‑а, м.

Спец. Перадатчык светлавой, цеплавой або гукавой энергіі. Рукавы выпраменьвальнік.

выпраме́ньвальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выпраменьвання.

выпраме́ньванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпраменьваць — выпраменіць і выпраменьвацца — выпраменіцца.

выпраме́ньвацца, ‑аецца; незак.

1. Вылучаючыся, распаўсюджвацца (пра розныя віды прамянёвай энергіі).

2. Зал. да выпраменьваць.