выпрабо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выпрабоўваць.
выпрабо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпрабаваць.
выпра́ва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выпраўляць 2 — выправіць 2 (у 1, 3 знач.).
2. Экспедыцыя, экскурсія, паход і пад. Падводы здаліся нам патрэбныя, калі мы складалі план выправы. Карпюк.
3. Абл. Рэчы, якія рыхтуюцца для таго, хто ідзе (едзе) у дарогу. // Пасаг у выглядзе хатніх рэчаў. Дасць маці выправу: падушку Ды кубел стары з палатном. Купала.
4. Тое, што і выпраўка.
вы́праваджаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выправадзіць.
выправа́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выправаджваць — выправадзіць.
выправа́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выправаджваць.
выправа́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выправадзіць.
вы́правадзіць, ‑ваджу, ‑вадзіш, ‑вадзіць; зак., каго.
Прымусіць выйсці, выехаць адкуль‑н.; выгнаць. Выправадзіць няпрошаных гасцей. □ Агата сунула.. [Юрку] ў рукі гурок і выправадзіла з хаты. Чорны.
выправа́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выправаць — выпраць.