Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разнава́гавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае іншую, чым другі (другія), вагу; неаднолькавай вагі. Разнавагавыя гіры.

разнаві́днасць, ‑і, ж.

1. Прыватны від якой‑н. агульнай катэгорыі, якога‑н. тыпу, з’явы. Пісьмовая разнавіднаць мовы. □ Як жанр, як эпічная разнавіднасць .. [фальклорна-рамантычная] паэма знікае недзе ў канцы 20‑х гадоў. Бярозкін.

2. Група асобных індывідаў (раслін, жывёл, мікраарганізмаў) унутры віду, якія вылучаюцца некаторымі асаблівасцямі сярод іншых індывідаў таго ж віду.

разнаві́дны, ‑ая, ‑ае.

Неаднолькавы па выгляду, разнастайны.

разнаво́кі, ‑ая, ‑ае.

Такі, у якога вочы неаднолькавыя па колеру.

разна́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм. Разахвоціцца да чаго‑н., набыць якую‑н. звычку.

разна́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Разахвоціць, прывучыць да чаго‑н.

разназна́чны, ‑ая, ‑ае.

Які адрозніваецца па значэнню ад другога (другіх).

разнакве́цце, ‑я, н.

Разнастайнасць колераў, фарбаў.

разнако́лерны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і рознакаляровы.

разнале́ссе, ‑я, н.

Лес, у якім растуць розныя пароды дрэў. Вада блізка — калодзеж на ўскраіне вострава — там, дзе сасняк пераходзіць у разналессе, і рачулка балотная побач. Навуменка.