Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

размяча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да размячаць.

размяча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размеціць.

размяша́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад размяшаць.

размяша́цца, ‑аецца; зак.

Стаць, зрабіцца размяшаным.

размяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прыгатаваць што‑н. шляхам перамешвання, боўтаючы, пераварочваючы лыжкай, мешалкай і пад. Размяшаць цэментны раствор.

размяшча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да размясціцца.

2. Зал. да размяшчаць.

размяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размясціць.

размяшчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. размяшчаць — размясціць і стан паводле знач. дзеясл. размяшчацца — размясціцца.

2. Спец. Месца, якое займае пэўнае вайсковае злучэнне. Брыгада прарвала варожую абарону, глыбока ўклінілася ў размяшчэнне немцаў. Мележ.

3. Парадак, сістэма месцазнаходжання каго‑, чаго‑н. Размяшчэнне атамаў у малекулах. □ Разам з настаўнікамі аглядаем старэнькі школьны будынак, сцены якога нямала пабачылі на сваім вяку. Тут захавалася ранейшае размяшчэнне: доўгі калідор, паабапал якога два пакоі. С. Александровіч.

разна... (гл. розна...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «розна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: разназначны, разнаколерны.

разнабо́й, ‑ю, м.

Адсутнасць узгодненасці, зладжанасці, адзінства ў чым‑н. Разнабой у пастаноўцы націску. Разнабой у датаванні. □ — Зайдзі на нашу ферму і паглядзі, колькі там усякіх парод? Да дзесятка налічыш, — самы што ні на ёсць разнабой. Кулакоўскі. Прапусціўшы па чарцы, у разнабой загаманілі за сталамі жанкі і мужчыны, зноў заспявалі дзяўчаты. Васілевіч.