Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

размо́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. размочваць — размачыць.

размо́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да размачыцца.

2. Зал. да размочваць.

размо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размачыць.

размо́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. размочваць — размачыць.

размро́іцца, ‑мроюся, ‑мроішся, ‑мроіцца; зак.

Разм. Аддацца мроям (марам). Бабуля чаруе малую казкай, а Ніна размроілася, падпёршыся рукамі. Брыль.

размыва́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для ачысткі ад чаго‑н. пры дапамозе струменя вады.

размыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. размываць — размыць.

размыва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да размыцца.

2. Зал. да размываць.

размыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размыць.

размы́віна, ‑ы, ж.

Яма, паглыбленне, размытае вадой.