мацяры́нства, ‑а,
1. Стан жанчыны-маці ў перыяд цяжарнасці, родаў і кармлення дзіцяці.
2. Пачуццё да дзяцей, уласцівае жанчыне-маці; уласцівае маці ўсведамленне кроўнай сувязі яе з дзецьмі.
мацяры́нства, ‑а,
1. Стан жанчыны-маці ў перыяд цяжарнасці, родаў і кармлення дзіцяці.
2. Пачуццё да дзяцей, уласцівае жанчыне-маці; уласцівае маці ўсведамленне кроўнай сувязі яе з дзецьмі.
мача́, ‑ы,
Вадкасць, якая выдзяляецца ныркамі як прадукт абмену рэчываў і выходзіць з арганізма праз мочаспускальны канал.
•••
мачаві́на, ‑ы,
Арганічнае рэчыва, якое з’яўляецца канчатковым прадуктам бялковага абмену ў чалавека і ў многіх жывёл (упершыню знойдзена ў мачы).
мачавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да мачы.
мачаго́нны, ‑ая, ‑ае.
Які ўзмацняе выдзяленне мачы.
мача́ла, ‑ы,
Тонкія доўгія палоскі з лубянога слою ліпавай кары, з якіх вырабляюць рагожу, вяроўкі і пад.
мача́лісты, ‑ая, ‑ае.
мача́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць;
Дзяліць, раскудзельваць на валокны.
мача́лка, ‑і,
Вехаць для змывання гразі.
мача́льны 1, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з мачалы.
мача́льны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Які вырабляецца пры дапамозе мачання (у 2 знач.).
2. Які служыць для выпуску такіх вырабаў.