во́бласць, ‑і, ж.
1. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР. Брэсцкая вобласць. Аўтаномная вобласць. // Разм. Адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі. [Антось:] — Лектар, кажуць, аж з вобласці прыехаў. Васілевіч.
2. Частка якой‑н. тэрыторыі; край. Вобласць экватара.
3. Раён пашырэння чаго‑н. або якой‑н. з’явы; зона. Вобласць распаўсюджання хвойных народ дрэў. Вобласць вечнай мерзлаты.
4. Месца, якое займае той ці іншы орган цела або частка яго. Вобласць шыі. Вобласць сэрца.
во́блачка, ‑а, н.
1. Памянш.-ласк. да воблака; невялікае воблака. Дзе-нідзе плывуць, нібы рассыпаныя кудзелі воўны, воблачкі. Бядуля. Над каўшом выбухнула лёгкае воблачка дыму. Карпаў.
2. перан. Лёгкі цень праяўлення настрою, думкі, стану і пад. На твары непрыкметна ні хмурынкі, ні воблачка думак. Мурашка.
во́блачнасць, ‑і, ж.
Скапленне воблакаў; хмарнасць. Нізкая воблачнасць. Густая воблачнасць. Суцэльная воблачнасць.
во́блачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да воблака, воблакаў; пакрыты воблакамі, хмарны. Воблачнае неба. Воблачная ноч.
во́блік, ‑у, м.
Тое, што і аблічча. Воблік горада. Маральны воблік савецкага чалавека. □ Федароўскі стараўся ахапіць самыя разнастайныя праявы народнага жыцця, яго быту і духоўнай творчасці, каб перад чытачом паўстаў яскравы воблік пэўнага рэгіёна ва ўсёй яго самабытнасці. Саламевіч.
во́бмаль, прысл.
Разм. Не зусім дастаткова; малавата. Папяросы бацька круціць тоненькія — махоркі ў кааператыве вобмаль. Чорны. [Мацей:] — Я.. збіраўся, ведаеш, напісаць, ды ўсё часу гэтага вобмаль. Баранавых.
во́бмацкам, прысл.
Пры дапамозе дотыку, абмацваючы. Ісці вобмацкам каля сцяны. □ Аксіння вобмацкам знайшла дзверы гумна, асцярожна адчыніла іх. Лынькоў. // Усляпую, наўздагад. Лясніцкі зварочвае і ідзе амаль што вобмацкам, натыкаецца на дрэвы, спатыкаецца на нейкія карчы. Зарэцкі. З гасцінца паехалі ўніз.. больш вобмацкам ды наўздагад, бо не відаць было нават конскіх вушэй. Брыль.
во́бмельгам, прысл.
Абл. Імгненна. Бацька і дзед не дазвалялі мне быць каля маці. Аднак, калі іх не было ў хаце, я хуценька скідаў світку і вобмельгам кідаўся на печ. Сабаленка.
во́бмешка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.
Тое, чым абмешваюць корм жывёле (мука, вотруб’е). Пасыпаць сечку вобмешкай.
во́браз, ‑а, м.
1. Знешні выгляд каго‑, чаго‑н., што ўзнікае ў памяці. Аня думае пра танкістаў, пра камбата Бродкіна, што ляжыць у зямлі пад Полацкам.. Потым у яе памяці паўстае вобраз маці. Мележ. Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасць мая! Колас. // Тое, што ўзнікае ва ўяўленні. Вобразы будучага.
2. Спецыфічная катэгорыя мастацтва — канкрэтна-пачуццёвая форма ўяўлення мастаком рэчаіснасці. Мысліць вобразамі.
3. Тып, характар, створаны пісьменнікам, мастаком, артыстам. Вобразы п’есы, рамана. □ Сапраўднаму мастаку слова няма патрэбы тлумачыць тое, што ён хацеў сказаць у творы, — за яго скажа сам твор, скажуць створаныя ім вобразы — носьбіты ідэй. Кудраўцаў.
4. Адлюстраванне ў свядомасці чаго‑н.