Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

размежава́ць, ‑мяжую, ‑мяжуеш, ‑мяжуе; зак., каго-што.

1. Раздзяліць, правёўшы межы, граніцы. Размежаваць поле. □ Старыя сябры і прыяцелі, Турсевіч і Лабановіч, размясціліся ў кватэры найлепшым чынам. Усё падзялілі, размежавалі, і ніводзін ні ў чым не замінаў другому. Колас.

2. перан. Аддзяліць, адмежаваць адно (аднаго) ад другога. Адкрыла [Стэфа] вочы, але не адразу размежавала тое, што перажыла, і тое, што ўбачыла. Савіцкі.

разме́н, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разменьваць — размяняць і разменьвацца — размяняцца. // У шахматнай гульні — ход, у выніку якога абодва партнёры адначасова выводзяць з гульні аднолькавыя фігуры. Размен ферзёў.

разме́ннік, ‑а, м.

Разм. Аўтамат для размову грошай; разменны аўтамат.

разме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаецца, служыць для размену. Разменная манета. Разменная каса.

разме́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да размяняцца.

2. Зал. да разменьваць.

•••

Разменьвацца на дробязі — займацца неістотным, другарадным, а не галоўным, не асноўным.

разме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размяняць.

разме́р, ‑у, м.

Тое, што і памер (у 2, 3 і 4 знач.).

разме́ранасць, ‑і, ж.

Уласцівасць размеранага. Размеранасць рухаў.

разме́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад размераць.

2. Рытмічны, павольны. Размераныя крокі. □ Невысокі хударлявы чалавек размеранаю роўнаю хадою ідзе лесам. Колас.

3. Падпарадкаваны пэўным правілам, распарадку. Міця любіць тлум, беганіну вялікіх школьных зборышч, зусім не падобных на размераныя вучэбныя дні з дзяжурнымі на калідорах, строгімі позіркамі настаўнікаў, званкамі. Навуменка.

разме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Мераючы, вызначыць межы, падзяліць на часткі, згодна велічыні чаго‑н. Пад час землеўпарадкавання каморнікі не вельмі чыста размералі палеткі, пакрыўдзіўшы Лук’янаву вёску ў карысць суседняй. Лужанін. — А мы з вамі, Аляксей Васільевіч, давайце размераем ды вызначым месца пад палі. Пальчэўскі.