Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

размацава́цца, ‑цуецца; зак.

Спец. Вызваліцца ад мацавання, распасціся (пра што‑н. змацаванае).

размацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Спец. Вызваліць ад мацавання, разняць, што‑н. змацаванае. Размацаваць бэлькі.

размацо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да размацавацца.

2. Зал. да размацоўваць.

размацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размацаваць.

размача́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад размачаліць.

размача́ліцца, ‑ліцца; зак.

Растрапацца, раздзяліцца на валокны. Канец вяроўкі размачаліўся.

размача́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Растрапаць, раздзяліць на валокны. Размачаліць канат.

размача́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да размачаліцца.

2. Зал. да размачальваць.

размача́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размачаліць.

размачы́цца, ‑мочыцца; зак.

Набраўшыся вільгаці, размякнуць, разбухнуць.