хрызаберы́л, ‑у,
Каштоўны празрысты камень зялёнага або залаціста-жоўтага колеру.
[Ад грэч. chrysós — золата і berillos — берыл.]
хрызаберы́л, ‑у,
Каштоўны празрысты камень зялёнага або залаціста-жоўтага колеру.
[Ад грэч. chrysós — золата і berillos — берыл.]
хрызаберы́лавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хрызаберылу.
хрызако́ла, ‑ы,
Мінерал класа сілікатаў блакітнага, зялёнага, сіняга колеру; медная руда.
хрызалі́т, ‑у,
Празрысты каштоўны камень залаціста-зялёнага колеру, разнавіднасць алівіну.
[Ад грэч. chrysós — золата і lithos — камень.]
хрызалі́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хрызаліту.
хрызантэ́ма, ‑ы,
Дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з пышнымі махровымі кветкамі рознай афарбоўкі.
[Ад грэч. chrysós — золата і anthemion — кветка.]
хрызапра́з, ‑у,
Напаўкаштоўны камень яблычна-зялёнага колеру, разнавіднасць халцэдону.
[Ад грэч. chrysós — золата і prásios — светла-зялёны.]
хрызапра́завы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хрызапразу.
хрызаты́л, ‑у,
Мінерал, валакністая разнавіднасць серпенціну, змеевіка.
хрып, ‑у,
1. Сіплы гук, які чуецца пры цяжкім дыханні, здаўленай гаворцы.
2.